Форма входа |
---|
Категории раздела | |
---|---|
|
Поиск |
---|
Наш опрос |
---|
Друзья сайта |
---|
|
Статистика |
---|
Онлайн всего: 1 Гостей: 1 Пользователей: 0 |
Главная » Файлы » Мои файлы |
[ Скачать с сервера (1.01 Mb) ] | 11.09.2013, 13:20 |
Міхась Южык Перакулены час
раман
Куды? Адкуль?.. – маўчанне. Не дасць адказу час. Стаю – і сам пытанне, іду – і сам адказ. Алесь Разанаў
1
Што выбіла яго з каляіны, Васіль Сурмач аніяк не мог даўмецца. Хмурны кастрычніцкі дзень? Дык яшчэ ўчора, пры такім жа, здаецца, надвор’і, пачуваўся ён болей чым здорава. Можа, пабачаная сёння ў абедзенны перапынак пахавальная працэсія? Ды не так працэсія, як хлопец у дамавіне. Так, малады хлопец. Васіль наогул не выносіў глядзець на пахаванні. А хто любіць? Гэтыя галашэнні, роспач. Яму заўсёды станавілася млосна ды шкада, балюча шкада родзічаў нябожчыка. Няшчасныя, ім жыць з гэтым жахам усё жыццё! Тады мімаволі разбіраў страх: а што калі памрэ хто з блізкіх? Дальбог, не для яго гэта нерваў. І вось сёння, каторы ўжо раз за апошнія месяцы, злавесным напамінам мільганула: а і мне ж паміраць! Гэтая подлая фраза ўпарта сядзела ў свядомасці. І рабілася яшчэ балючэй і вусцішней ад таго, што, як здавалася Сурмачу, ведае пра гэтую неадхільнасць смерці адзін толькі ён. Ва ўсякім разе, у СКБ завода, дзе працаваў дваццаціпяцігадовы інжынер Васіль Сурмач, панавала тыповае мітусліва-заклапочанае жыццё, а на тварах саслужыўцаў не было відаць і следу думак аб вечным. А між тым паміраць усім. Васіль рассеяна аглядаў курыльню, у якой зараз знаходзіўся. Побач гаманілі рабацягі з вопытнага цэха: пра гарэлку, пра баб – што яны яшчэ могуць? А крыху воддаль – інтэлігенцыя: хлапчыны з суседняга сектара. Васіль знарок не падыходзіў да іх. Як агорклі іхнія банальныя пацвельванні, пакепліванні адзін з аднаго, лаянка ў адрас начальства, выхвальства ў сваіх камерцыйных і любоўных поспехах! І прыкра яшчэ тое, што і сам ён заўжды падтаквае ім ды гуляе ў тую ж ханжаскую гульню языкамі. Каб не выглядаць сярод іх недарэкам. А хто яны такія, каб перад імі выгінацца? Вось той, цыбаты з вялікай галавой – Яшка Шызоў, лічыць сябе дасціпнікам. Гумар у яго грубы, пасцельны, рогат занадта звонкі. Ягоны сусед – Валодзька… як яго дылду… Малашэвіч, ці Янушэвіч – той больш маўчыць з глыбакадумнай мінай на твары, быццам бы робіць вялікую ўступку суседзям адной сваёй прысутнасцю. Жэсты, міміка, словы ў яго штучныя. Усё грае нейкую ролю. Дый усе яны тутака – акцёры! Кожны праследуе пэўную мэту, фанабэрыцца і задаецца перад акаляючымі. І самае подлае, што і ён сам, Васіль, нешта з сябе строіць, хоцькі-няхоцькі, а паказвае таму ж Малашэвічу сябе з нейкага лепшага – не лепшага, але ненатуральнага, не свайго боку. Навошта? Памруць жа ўсе! З маўклівай злосцю Сурмач выплюнуў недакурак. Той паляцеў на цэментную падлогу, упаў каля урны незатушаным. Васіль рушыў да выхаду міма ажыўленай купкі рабочых, міма Шызова і Малашэвіча. "Зараз цыбаты скажа штосьці кшталту: прачысціў лёгкія? І сам жа зарагоча”, – падумалася Сурмачу. – Здароў, Васёк! Напампаваў грудзі? – сапраўды вылецела з рота Шызова прымітыўная падколка. Выбухнуў рогат. Васіля ажно перасмыкнула, нібы нехта абварыў яго кіпенем: "Гадзянё! І гэтак ён штодня, па разоў трыццаць – любому! Як ён сам сабе не абрыдзеў!..” Узляцеўшы праз два лесвічныя пралёты на свой паверх, Сурмач нарэшце ўспомніў, што найболей гняло яго сённяшнім днём. Больш чым думкі пра смерць, пра марнасць існавання і ўсеагульную людскую дурноту яго верадзіла маючая адбыцца гутарка з жанчынай, што зараз размашыста крочыла яму насустрач. Гэта была Зоська Шальговіч, нязменная і назойлівая яго палюбоўніца. Васіль меўся сёння канчаткова разабрацца з ёю. Наважыў ён гэта яшчэ ўчарашнім вечарам, калі не з’явіўся на агаворанае загадзя спатканне – у Зосьчын інтэрнат. І сёння немінучая малапрыемная разборка ціснула на падсвядомасць, азмрочвала настрой і паніжала працаздольнасць хлопца.
(поўны тэкст качаецца з сервера па спасылцы ўверсе) | |
Просмотров: 460 | Загрузок: 36 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0 | |