Форма входа |
---|
Категории раздела | |
---|---|
|
Поиск |
---|
Наш опрос |
---|
Друзья сайта |
---|
|
Статистика |
---|
Онлайн всего: 1 Гостей: 1 Пользователей: 0 |
Главная » Файлы » Мои файлы |
[ Скачать с сервера (1.01 Mb) ] | 11.09.2013, 13:30 |
Міхась Южык Марыянеткі і лялькаводы
раман
"Яшчэ трохі, і свет ужо не пабачыць Мяне; а вы пабачыце Мяне, бо Я жыву, і вы будзеце жыць” (Іаана 14 : 19).
1
— Не! Ну гэта ж няможна болей цярпець! — ускрыкнуў галоўны рэжысёр, ён жа дырэктар драмтэатра "Кіцеж” Аркадзь Бабаеўскі. — Я спыняю! Чуеце, я спыняю гэты агідны фарс! Перапынак! Ён ускочыў са свайго крэсла, павярнуўся да акцёраў спінай і жвава рушыў да выхаду з залы. Але раптам, нібы падстрэлены, спыніўся, павярнуўся да сцэны і кінуў: — Пугач, чакаю вас праз пяць хвілін у сваім кабінеце. — І пайшоў, ужо не азіраючыся. Акцёры пачалі гаманліва разыходзіцца па грымёрных, а памянёны Пугач, малады чалавек гадоў трыццаці ў вопратцы старасвецкага лёкая, панурыўшы голаў, паплёўся ў бок службовых памяшканняў. Неўзабаве ў кабінеце галоўнага адбыўся наступны дыялог. — Скажыце, Пугач, — гаварыў чырванатвары таўстун Бабаеўскі, разваліўшыся ў мяккім крэсле. — Скажыце па праўдзе… Вам што, надакучыла ў мяне працаваць? — І з непрыхаванай нелюбоўю ўтаропіўся на свайго падначаленага. Тут варта зрабіць некаторыя паясненні. З усёй трупы толькі да Сяргея Пугача звяртаўся Аркадзь Рыгоравіч на "вы”. Гэты афіцыйны зварот як бы трымаў яго на належнай дыстанцыі ад нялюбага акцёра, ганарлівы характар якога раздражняў Бабаеўскага з першых жа дзён іх супрацоўніцтва. Калісьці, гады тры таму, галоўны на рэпетыцыі моцна накрычаў на Пугача, аблаяў, і той прылюдна асадзіў яго, папрасіўшы выбіраць словы і называць яго на "вы”. З тае пары Бабаеўскі, які быў запанібрата амаль з усімі акцёрамі, знарочыста, напаказ звяртаўся да хлопца на "вы” і пры гэтым зрабіўся непамерна патрабавальным і прыдзірлівым да Сяргеевых службовых абавязкаў. Пугач стаў іграць у яго малазначныя, непрэстыжныя і нават абразлівыя ролі. Вось і зараз смешна выглядала гэтая пара: мажны самаўпэўнены Бабаеўскі ў крэсле і нехлямяжы ў мудрагелістай старадаўняй вопратцы, хударлявы, быццам недакормлены Пугач. Праўда, зазначым, што да роляў другога-трэцяга плана Сяргей дайшоў збольшага па сваёй віне, з’явіўшыся колькі разоў на рэпетыцыі п’яным, а аднойчы сарваў і спектакль. Пасля гэтага здарэння тры месяцы ён знаходзіўся па-за штатам, а затым быў пастаўлены Бабаеўскім на ролю маўклівага слугі Івана. Гібеў ён на такіх іванах і па сённяшні дзень. Пугач ужо з год прыкладаў каласальныя намаганні, каб знайсці сабе месца ў іншым тэатры, бо разумеў, што жыцця яму тут не будзе. Але ў сталічныя трупы было не прапіхнуцца, у правінцыю ж з’язджаць не хацелася. Ён са студэнцкіх гадоў быў напалоханы апавяданнямі рускіх класікаў аб нядолі правінцыйных акцёраў. Аднак надзеі не губляў, не спыняў пошукаў месца пад сонцам, а пакуль мусіў трываць здзекі Бабаеўскага, якога цярпець ненавідзеў. — Дык я слухаю вас, — з’едліва пазіраў знізу ўверх Аркадзь Рыгоравіч на чалавека ў лёкайскай вопратцы. — Чаму вы не жадаеце выконваць вашыя службовыя абавязкі? — Чаму… жадаю… — прабурчаў спадылба Сяргей, цярэбячы фалды каптана. — Слухайце, Пугач, — раздражнёна зморшчыўся рэжысёр, — вы нармальны чалавек, ці не? — А што такое? — насупіўся падначалены. — А тое "такое”, што я вас звольню да дзёўбанай маці, калі яшчэ хоць раз палезеце за рамкі дадзенай вам ролі! Якога ражна вы ў трэцяй дзеі шпацыравалі на заднім плане з разумным тварам, а пасля ўселіся на крэсла і пастуквалі абцасамі?! Акцёр прамаўчаў. — Ці не вам заўчора было сказана стаяць слупам…. Чуеце, слу-пам на заднім плане і не торгацца, не парушаць цішыню, бо ў гэты момант доўжыцца паўза ў ключавым маналогу галоўнай гераіні. — (Галоўную гераіню іграла трыццацігадовая Танька Зарэмба, сужыцелька Бабаеўскага.) — Дык навошта ж чалавек на заднім плане, калі ён стаіць слупам? — Маў-чаць! — гаркнуў галоўны, прыўскочыўшы з крэсла. — Не разважаць! — Ён скамячыў на стале нейкую паперыну і злосна вытарашчыўся на Пугача. Той дзёрзка (так здалося рэжысёру) паглядзеў на начальніка. — Работа артыста — таксама творчасць… — заўважыў ён. Пасля гэтых слоў Бабаеўскі адчуў, што кроў хлынула ў галаву, і не на жарт спужаўся, што яго разаб’е паралюш. Нядаўна ўрач, яго добры знаёмец, з прычыны паўнакроўя папярэджваў яго аб наступствах. Канешне, Аркадзь Рыгоравіч ненавідзеў гэтага сугнея Пугача, але ж не на шкоду свайму бясцэннаму здароўю! Ён неяк абмяк, апусціўся ў крэсла і асцярожна, каб не спарадзіць голасам павелічэнне ціску ў мазгавых сасудах, ціха і абыякава прамовіў: — Ідзіце, Пугач… Гэта апошняе вам маё папярэджанне. Сяргей, з ледзь улоўнай крывой усмешкай, павярнуўся і патупаў у сваім нехлямяжым каптане лёкая да выхаду. Нават са спіны ён здаваўся Бабаеўскаму занадта ганарлівым і непакорлівым.
(поўны тэкст качаецца з сервера па спасылцы ўверсе) | |
Просмотров: 682 | Загрузок: 22 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0 | |