Форма входа |
---|
Категории раздела | |
---|---|
|
Поиск |
---|
Наш опрос |
---|
Друзья сайта |
---|
|
Статистика |
---|
Онлайн всего: 1 Гостей: 1 Пользователей: 0 |
Главная » Файлы » Мои файлы |
[ Скачать с сервера (829.0 Kb) ] | 11.09.2013, 12:50 |
Міхась Южык
Чую цябе
аповесць Частка I. Лепшы на Зямлі
1 Лічбы і ўсялякія загагуліны складваліся ў мудрагелістыя формулы, упарціліся, аніяк не жадалі падпарадкоўвацца волі Віталя, які з адчайным узрушэннем спрабаваў неяк гарманізаваць гэты матэматычны кашмар. Насценны гадзіннік даўно ўжо распачаў новыя суткі, але бядак, студэнт першага курса політэхнічнага інстытута, не сунімаўся. Ён не раз ужо касаваў напісанае і адразу ж, з зайздросным юнацкім імпэтам, угрызаўся ў наравістыя формулапабудовы, сцябаў лічбы і літары, ганяў і перасоўваў па клетках паперы, злучаў паміж сабой і праз колькі часу расштурхваў адным узмахам самапіскі. Віталь даўно пераадолеў шкалярскі страх перад грувасткімі формуламі, адно любіў іх ці ненавідзеў у залежнасці ад атрыманага выніку, ад плёну сваіх намаганняў. Можна сказаць, хлопец упадабаў гэты занятак, як ігрок, апанаваны нястрымным азартам перамогі, і нават правільней – гульні дзеля гульні. Да таго ж на носе была зімовая экзаменацыйная сесія. І допуск да яе давалі толькі станоўчыя адзнакі на заліках па шматстайных прадметах, якія шчодра падсоўвала навучэнцам ВНУ дзяржаўная сістэма адукацыі. А за акном весялілася мяцеліца, незвычайна густая і моцная для сярэдзіны снежня. Яна шчыравала між ліхтароў панадворка, раз-пораз узрываючыся парывамі ветру, гнала высвечаныя пухкія снежныя камякі ў розных напрамках: сцяліла пазёмкай, падхоплівала вірам дагары і кідала раптам у шыбу Віталевага акна бялютка-зіхоткія патокі. Снег ішоў ужо каторы дзень, амаль без перапынку, грунтоўна апранаючы збалелы ад восеньскіх вятроў горад. Ён нібы хаваў недасканаласці і заганы рэчаіснасці, прасвятляў душы абывацеляў. Ён натхняў мастакоў і паэтаў на новыя творы, а дворнікам ствараў дадатковыя невыгоды і нязручнасці. Снег абрынуўся неяк раптоўна, адразу ж замацаваўся маразамі, і, па ўсім відаць, наканавана яму было праляжаць не адзін месяц. (поўны тэкст качаецца з сервера па спасылцы ўверсе)
| |
Просмотров: 496 | Загрузок: 69 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0 | |